Прэзентацыя зборніка «Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць»

18 снежня 2018 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя зборніка «Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць» (Выпускі І–ІІІ).

Падчас імпрэзы дэманстравалася кніжная выстава “Ад крыніц Рэфармацыі”, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі. У экспазіцыі прадстаўлены прыжыццёвыя выданні Марціна Лютэра (раннія пропаведзі, лекцыі, каментары да Пасланняў Паўла да галатаў), а таксама кнігі пазнейшага часу: Біблія ў перакладзе Лютэра (1675), Пасціла (1563), Псалмы (1735). 

img 01

У гасцей была магчымасць пазнаёміцца з працамі Філіпа Меланхтона, блізкага сябра Марціна Лютэра: зборнікам сачыненняў, а таксама зборнікам паэтычных твораў Вергілія з яго каментарыямі.

Прадстаўлены прыжыццёвыя выданні вядомага гуманіста Эразма Ратэрдамскага “Падручнік воінаў Хрыста” (1518), нямецкага лютэранскага багаслова Томаса Іціга “Грэка-лацінская бібліятэка айцоў царквы” (1699).

Галоўнай жамчужынай калекцыі з'яўляецца Берасцейская Біблія, якая была выдадзена ў 1563 г. у Бресце. Ініцыятарам выдання выступіў Мікалай Радзівіл Чорны, які ў сваім маёнтку пабудаваў тыпаграфію і за ўласны кошт выдаў адзін з першых поўных перакладаў Бібліі. Кніга адразу набыла папулярнасць: багатае афармленне, цікавы пераклад, які мог разумець кожны.

На выставе была прадстаўлена і Гданьская Біблія, якую часам называюць пераемніцай Берасцейскай. Перакладчыкі новага польскага перакладу мелі сваёй мэтай выданне тэксту, пазбаўленага памылак Берасцейскай Бібліі. Выданне рыхтавалася на працягу не аднаго дзесяцігоддзя, і ў 1632 г. нарэшце выйшла з друку ў Гданьску.

Пераклад быў высока ацэнены пратэстантамі Польшчы і перадрукоўваецца да нашых дзён. Да 1975 г. (выданне "Варшаўскай Бібліі") менавіта ён выкарыстоўваўся у якасці богаслужбовага тэксту.

материалы христианских авторовНа выставе таксама прадстаўлены даследаванні сучасных навукоўцаў.

Вывучэнне і папулярызацыя гісторыі з’яўляецца важным для разумення нашых каранёў і вызначэння нашай ідэнтычнасці, для разумення шляхоў развіцця беларускага грамадства і культуры сёння.

Раз у два гады у Мінску праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Евангельская Царква Беларусі: Гісторыя і сучаснасць”, па выніках якой выдаюцца зборнікі.

Першая кніга прысвечана гісторыі Евангельскай Царквы ў Беларусі, у тым ліку ў ім прадстаўлены біяграфіі гістарычных асобаў.

У другі зборнік увайшлі артыкулы беларускіх і замежных аўтараў, якія асвятляюць малавядомыя старонкі гісторыі ад часоў Рэфармацыі XVI ст. да пачатку XXI ст.

сборник 3Зборнік трэці, які быў выдадзены ў снежні 2018, прысвечаны 500-годдзю Рэфармацыі і 500-голлзю Беларускай Бібліі.

Увазе чытача прапануюцца як біяграфічныя даследаванні, так і панарамныя гістрарычныя агляды пэўных перыядаў у гісторыі Пратэстанцкай Царквы Беларусі і замежных краін, закранаюцца пытанні міжканфесійных адносінаў і многае іншае.

Публіка цёпла сустракала выступленні аўтараў зборніка:

  • епіскапа, рэктара Мінскай багаслоўскай семінарыі Саюза евангельскіх хрысціян баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь Леаніда Іванавіча Міховіча;
  • епіскапа, рэктара Тэалагічнага інстытута хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь, доктара філасофіі, доктара тэалогіі Сяргея Сяргеевіча Паднюка;
  • галоўнага архівіста Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Людмілы Сяргееўны Івановай;
  • кандыдата гістарычных навук, загадчыка аддзела Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Юрыя Алегавіча Бачышчы;
  • магістра тэалогіі, пастара Літувіскай аб’яднанай метадысцкай царквы Андруся Каскі.

Укладальнік зборніка – кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Уладзіміравіч Унучак выразіў падзяку ўсім, хто працаваў над выданнем і арганізаваў прэзентацыю. Ён адзначыў, што зборнік сапраўды цікавы, у ім ёсць унікальныя факты, якія дагэтуль не былі вядомы, але у гісторыі беларускай царквы застаюцца яшчэ шмат нераскрытых тэм, што дае магчымасць рухацца далей у гэтым накірунку.

Унучак

Паэтычныя радкі прагучалі ў выкананні яшчэ аднаго з ўкладальнікаў зборніка – епіскапа, доктара тэалогіі Аляксандра Іванавіча Фірысюка.

Фірысюк

Ўрачыстасць прэзентацыі надало выступленне музыкантаў. У выкананні Алёны Сітнік, Сяргея Паўлава, Камілы Бачышча, Паўла Сітніка прагучалі інструментальная кампазіцыя “Бергамская” (з Полацкага сшытка XVI ст.), а таксама песня “Зямля бацькоў”.

гости выставкиНе засталіся госці без падарункаў. Усе аўтары зборніка атрымалі новае выданне (выпуск ІІІ) 2018 года.

Прыемным сюрпрызам сталі маленькія падарункі напярэдадні Раства.

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі таксама атрымала ў дар зборнік «Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць» (Выпускі І–ІІІ).

 

Наши контакты

  • dummy(017) 276-16-76

  • dummy+375 29 2333332 (Viber)

  • dummy(017) 272-94-67

  • dummyinfo@theology.by

  • dummyFacebook

  • dummyул. Гурского, 48, г. Минск, Беларусь, 220052

Наша рассылка

Введите свой email для получения нашей рассылки