ЕВАНГЕЛЬСКАЯ ЦАРКВА БЕЛАРУСІ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

ТЭАЛАГІЧНЫ ІНСТЫТУТ ХРЫСЦІЯН ВЕРЫ ЕВАНГЕЛЬСКАЙ (Г. МІНСК)

МІНСКАЯ БАГАСЛОЎСКАЯ СЕМІНАРЫЯ САЮЗА ЕВАНГЕЛЬСКІХ ХРЫСЦІЯН БАПТЫСТАЎ У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

праводзіць Шостую міжнародную навукова-практычную канферэнцыю

ЕВАНГЕЛЬСКАЯ ЦАРКВА БЕЛАРУСІ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ.
(ДА 470-ГОДДЗЯ РЭФАРМАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ)

Час правядзення: 2 снежня 2023 г.

Месца правядзення: Тэалагічны інстытут хрысціян веры евангельскай. Мінск, вул. Гурскага, 48.
Праблемнае поле канферэнцыі:
1. Гісторыя Евангельскай Царквы ў Беларусі ў XV – XXІ стст.
2. Рэфармацыя XV І ст. у Беларусі: вытокі, развіццё, уплыў на грамадства.
3. Вялікае евангельскае прабуджэнне 1920-х – 1930-х гг. у Беларусі.
4. Гісторыя беларускіх перакладаў Бібліі.
5. Знакаміты постаці ў гісторыі Евангельскай Царквы Беларусі (XVI ХХ стст. ).
6. Сучасны евангельскі рух у Беларусі: тэндэнцыі і перспектывы.

 Заяўкі і тэксты дакладаў на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 лістапада 2023 г. па адрасе аргкамітэту: Мінск, вул. Я. Райніса, 6. Кант. тэл.: (+375 17) 368-47-40. Павел Асененка, е-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript..

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Мова публікацыі матэрыялаў канферэнцыі: беларуская.
Патрабаванні да афармлення: артыкул аб’ёмам да 40 тысяч знакаў павінен быць уважліва адрэдагаваны. Інтэрвал – адзінарны. Палі: – 25 мм. Шрыфт: Times New Roman; памер 14 пт.

ПАЗНАЧАЮЦЦА: 1) Імя і прозвішча аўтара; 2) Назва даклада; 3) Спасылкі афармляюцца пастаронкава ў адпаведнасці з прынятым у Беларусі стандартам навуковых публікацыяў (Напрыклад: аўтар, назва працы, месца выдання, год выдання, нумар старонкі і г.д.); 4) Англамоўнае рэзюмэ (да 500 знакаў).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак на ўдзел у канферэнцыі і тэкстаў дакладаў для публікацыі.

Выдаткі, звязаныя з удзелам у канферэнцыі, бярэ на сябе камандзіруючы бок.

ЗАЯЎКА на ўдзел у канферэнцыі, падаецца ў электронным выглядзе праз e-mail, і павінна змяшчаць наступныя пункты:
1. Прозвішча, імя і імя па бацьку.
2. Месца працы, пасада.
3. Навуковая ступень і навуковае званне.
4. Назва даклада (і абсталяванне, неабходнае для выступлення).
5. Працоўны або хатні адрас, кантактны тэл. (з кодам населенага пункта), e-mail.

Наши контакты

  • dummy(017) 276-16-76

  • dummy+375 29 2333332 (Viber)

  • dummy(017) 272-94-67

  • dummyinfo@theology.by

  • dummyFacebook

  • dummyул. Гурского, 48, г. Минск, Беларусь, 220052

Наша рассылка

Введите свой email для получения нашей рассылки