ЕВАНГЕЛЬСКАЯ ЦАРКВА БЕЛАРУСІ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

ТЭАЛАГІЧНЫ ІНСТЫТУТ ХРЫСЦІЯН ВЕРЫ ЕВАНГЕЛЬСКАЙ (Г. МІНСК)
МІНСКАЯ БАГАСЛОЎСКАЯ СЕМІНАРЫЯ САЮЗА ЕВАНГЕЛЬСКІХ ХРЫСЦІЯН БАПТЫСТАЎ У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

праводзіць Чацвёртую міжнародную навукова-практычную канферэнцыю

ЕВАНГЕЛЬСКАЯ ЦАРКВА БЕЛАРУСІ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ.
(ДА 100-ГОДДЗЯ ВЯЛІКАГА ЕВАНГЕЛЬСКАГА ПРАБУДЖЭННЯ Ў БЕЛАРУСІ)

Час правядзення: 7 снежня 2019 г.

Месца правядзення: Тэалагічны інстытут ХВЕ. Мінск, вул. Гурскага, 48.

Праблемнае поле канферэнцыі:

1. Гісторыя Евангельскай Царквы ў Беларусі ў XV – XXІ стст.
2. Вялікае евангельскае прабуджэнне ў 1920-х – 1930-х гг. у Беларусі.
3. 100-годдзе беларускай Царквы ХВЕ (1919 – 2019 гг.).
4. Знакаміты постаці ў гісторыі Евангельскай Царквы Беларусі (XVI ХХ стст. ).
5. Беларускія пераклады Бібліі і біблеістыка ў Беларусі.
6. Сучасны евангельскі рух у Беларусі: тэндэнцыі і перспектывы.

Заяўкі і тэксты дакладаў на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 лістапада 2019 г. па адрасе аргкамітэту: Мінск, вул. Гурскага, 48. Кант. тэл.: (+375 17) 285-47-40. Павел Асененка, е-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Мова публікацыі матэрыялаў канферэнцыі: беларуская.

Патрабаванні да афармлення: артыкул аб’ёмам да 40 тысяч знакаў павінен быць уважліва адрэдагаваны. Інтэрвал – адзінарны. Палі: – 25 мм. Шрыфт: Times New Roman; памер 14 пт. ПАЗНАЧАЮЦЦА: 1) Прозвішча і ініцыялы аўтара; 2) Назва даклада; 3) Спасылкі афармляюцца пастаронкава ў адпаведнасці з прынятым у Беларусі стандартам навуковых публікацыяў (Напрыклад: аўтар, назва працы, месца выдання, год выдання, нумар старонкі і г.д.).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак на ўдзел у канферэнцыі і тэкстаў дакладаў для публікацыі.

Выдаткі, звязаныя з удзелам у канферэнцыі, бярэ на сябе камандзіруючы бок.

ЗАЯЎКА на ўдзел у канферэнцыі, падаецца ў электронным выглядзе праз e-mail, і павінна змяшчаць наступныя пункты:

1. Прозвішча, імя і імя па бацьку.
2. Месца працы, пасада.
3. Навуковая ступень і навуковае званне.
4. Назва даклада (і абсталяванне, неабходнае для выступлення).
5. Працоўны або хатні адрас, кантактны тэл. (з кодам населенага пункта), e-mail.