Кнігу па гісторыі Евангелскай Царквы прэзентавалі ў бібліятэцы Нацыянальная акадэміі навук Беларусі

У канцы 2018 г. у выдавецтве “Пазітыў-цэнтр” пабачыў свет трэці выпуск зборніка матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі “Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць”.

Прэзентацыя кнігі адбылася 18 снежня 2018 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Мінскай багаслоўскай семінарыі Саюза ЕХБ, і Тэалагічнага інстытута ХВЕ, а таксама замежныя госці Вяла прэзэнтацыю загадчык аддзела сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці Цэнтральнай навукова бібліятэкі НАН Беларусі Вольга Панасіна.

Супрацоўнікі бібліятэкі спецыяльна для прэзентацыі падрыхтавалі кніжную выставу пад назвай “Ад крыніц Рэфармацыі”, на якой прадставілі рэдкія выднні Бібліі Марціна Лютара, Берасцейскую Біблію 1563 г. і шэраг кніг па гісторыі Пратэстанцкай Царквы.

Рэктар Мінскай багаслоўскай семінарыі Леанід Міховіч у сваім выступленні падзякаваў аўтарам зборніка і падкрэсліў важнасць вывучэння гісторыі Евангельскай Царквы Беларусі. Ён таксама расказаў прысутным, што ў гонар 500-гадовага юбілею беларускай Бібліі малой зале Царквы ЕХБ “Святло Евангелля” ў Мінску было нададзена імя Францыска Скарыны.

Пра тое, што наступная, IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць” адбудзецца ў Тэалагічным інстытуце ХВЕ 7 снежня 2019 г., паведаміў у сваім выступленні рэктар інстытута Сяргей Паднюк.

Архівісты Людміла Іванова і Юрась Бачышча адзначылі, што трэці выпуск зборніка “Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць” адметны наяўнасцю вялікай колькасці новых гістарычных матэрыялаў практычна па ўсіх перыядах гісторыі беларускага пратэстантызму ад Рэфармацыі да сучаснасці.

Пастар Літоўскай аб’яднанай метадысцкай царквы Андрусь Каск, які прыехаў на прэзентацыю з Вільні, расказаў пра сваю зацікаўленасць асобай шведскага пастара Джона Віта, які дапамог у 1931 г. выдаць Новы Запавет і Псальмы па-беларуску. Служыцель з Літвы паведаміў, што шукаў матэрыялы пра Віта ў Стакгольме, Цюрыху і Вільні і на аснове гэтых архіўных дакументаў напісаў артыкул пра пастара Віта, апублікаваны ў зборніку.

Прадстаўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрусь Унучак падкрэсліў, што сярод цікавых матэрыялаў зборніка яго вельмі ўразіў артыкул пра продкаў Адама Міцкевіча, якія былі пратэстантамі, як і продкі іншага вядомага ўраджэнца беларускай зямлі Тадэвушча Касцюшкі.

Завяршыла прэзентацыю выступленне ганаровага епіскапа ЕХБ Аляксандра Фірысюка, які зрабіў акцэнт на важнасці Бібліі ў жыцці кожнага чалавека і народа ў цэлым, а таксама павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым Раством Хрыстовым.

Мерапрыемства аздобіла выступленне музычнага гурта пад кіраўніцтвам Алёны Сітнік. Удзельнікам прэзентацыі была прадстаўлена інструментальная кампазіцыя з “Полацкага сшытка” XVI ст. і песня “Зямля бацькоў”.

 

Наши контакты

  • dummy(017) 276-16-76

  • dummy+375 29 2333332 (Viber)

  • dummy(017) 272-94-67

  • dummyinfo@theology.by

  • dummyFacebook

  • dummyул. Гурского, 48, г. Минск, Беларусь, 220052

Наша рассылка

Введите свой email для получения нашей рассылки