Прэзентацыя зборніка "Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Выпуск IV"

Выйшаў з друку зборнік матэрыялаў IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць". Канферэнцыя была прысвечана 100-годдзю Вялікага евангельскага прабуджэння ў Беларусі.

Зборнік складаецца з навуковых артыкулаў беларускіх і замежных аўтараў, значная частка якіх прысвечана Вялікаму евангельскаму прабуджэнню 1920-х - 1930-х гг. у Заходняй Беларусі. Ёсць таксама матэрыялы, якія ўтрымліваюць новую і цікавую інфармацыю па гісторыі беларускага пратэстантызму пачынаючы з XVI ст. і заканчваючы ХХІ ст.

Прэзентацыя адбудзецца 6 траўня 2021 г.у Тэалагічным інстытуце ХВЕ (г. Мінск, вул. Гурскага, 48, ст.м. Міхалова).

Пачатак а 16.00. Уваход вольны.

Наши контакты

  • dummy(017) 276-16-76

  • dummy+375 29 2333332 (Viber)

  • dummy(017) 272-94-67

  • dummyinfo@theology.by

  • dummyFacebook

  • dummyул. Гурского, 48, г. Минск, Беларусь, 220052

Наша рассылка

Введите свой email для получения нашей рассылки