Новая кніга па гісторыі Евангельскай Царквы Беларусі

У Тэалагічным інстытуце ХВЕ (г. Мінск) адбылася прэзентацыя выдання “Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Выпуск IV”.

Кніга ўяўляе сабой зборнік артыкулаў удзельнікаў IV Міжнароднай нвукова-практычай канферэнцыі “Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць”, якая адбылася ў Тэалагічным інстытуце ХВЕ 7 снежня 2019 г. Беларускія і замежныя навукоўцы, як ў папярэдніх трох зборніках, прадставілі ўвазе чытача артыкулы, у якіх раскрываюцца розныя старонкі пратэстанцкай гісторыі Беларусі ад XVI да ХХІ ст.

Галоўнай тэмай кнігі, як і канферэнцыі, стала Вялікае евангельскае прабуджэнне 1920-х – 1930-х гг. у Беларусі. Як адзначылі ў прадмове да зборніка рэктар Тэалагічнага інстытута ХВЕ Сяргей Паднюк і рэктар Мінскай багаслоўскай семінарыі Саюза ЕХБ Леанід Міховіч, без вывучэння гісторыі Вялкага евангельскага прабуджэння, немагчыма зразумець гісторыю Беларусі ХХ ст. Дзякуючы гэтаму прабуджэнню з’явіліся першыя пераклады Бібліі на сучасную беларускую мову, пачалося духоўнае, культурнае і эканамічнае адраджэнне беларускай вёскі, асабліва на Палессі.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел аўтары артыкулаў, укладальнікі, перакладчыкі, епіскапы евангельскіх дэнамінацый. Як адзначыў адзін з укладальнікаў пастар Антоні Бокун, 20-я гады ХХІ ст. – гэта час, калі вялікая колькасць беларускіх евангельскіх цэркваў будзе адзначаць 100-гадовы юбілей з часу свайго заснавання. І гэты зборнік з’яўляецца пэўным віншаваннем юбіляраў і данінай памяці пастарам Вялікага евангельскага прабуджэння, якія паклалі ўсё сваё жыццё, каб Беларусь стала больш хрысціянскай.

Удзельнікі прэзентацыі таксама ўшанавалі памяць аўтараў зборніка – ганаровага епіскапа ЕХБ Аляксандра Фірысюка і старшага пастара Альшанскай царквы ХВЕ Уладзміра Чынікайла, якія пайшлі з жыцця ў 2020 г. Кнігу атрымалі іх сваякі. З заключным словам да ўдзельнікаў прэзентацыі выступіў епіскап Аб’яднанай Царквы ХВЕ Сяргей Цвор, які падзякаў аўтарам кнігі за працу, і адзначыў, што чакае пяты зборнік па гісторыі Евангельскай Царквы Беларусі.

А епіскап Саюза ЕХБ Леанід Міховіч запрасіў усіх удзельнікаў прэзентацыі на чарговую пятую навукова-практычную канферэнцыю па гісторыі Евангельскай Царквы Беларусі, якая адбудзецца 4 снежня 2021 г. у Мінскай багаслоўскай семінарыі Саюза ЕХБ.

 

Наши контакты

  • dummy(017) 276-16-76

  • dummy+375 29 2333332 (Viber)

  • dummy(017) 272-94-67

  • dummyinfo@theology.by

  • dummyFacebook

  • dummyул. Гурского, 48, г. Минск, Беларусь, 220052

Наша рассылка

Введите свой email для получения нашей рассылки